О событии
Акустычны канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна у Вільні!
Восень у Вільні — час для цёплых сустрэчаў, шчырых размоваў і правільнай музыкі. Калі шэрае надвор’е і лістападаўскія дні пачынаюць ціснуць на настрой, самы час зьвярнуцца ў Паліклініку па правераныя лекі.
22 лістапада ў віленскім бары «Poliklinika» адбудзецца адмысловы акустычны канцэрт двух выбітных музыкаў — Лявона Вольскага і віртуознага саксафаніста Паўла Аракеляна.
Гэты вечар стане сапраўднай тэрапіяй для душы. Акустычнае гучаньне, знаёмыя гіты, любімыя песьні розных часоў і пранікнёная лірыка ў камэрнай, утульнай атмасфэры.
Калі: 22 лістапада
Дзе: Poliklinika (Gedimino pr. 27, Vilnius)
Колькасьць квіткоў абмежаваная!